У Менску завялі больш за 2,5 тысячы крымінальных спраў за «экстрэмізм» за год


Менскія сілавікі працягваюць шукаць удзельнікаў пратэстаў 2020 года. За 2023 год распачата 2 580 крымінальных спраў, звязаных з «экстрэмізмам» і гэтая практыка не спыніцца, распавяла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэту па Менску Кацярына Гарлінская.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Ведомости

«Планамерная работа па ўстанаўленні асобы кожнага ўдзельніка беспарадкаў праводзіцца штодня. Толькі ў 2023 годзе паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь »арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх« прызнаныя падазраванымі 1 003 чалавекі», – заявіла Гарлінская.

Яшчэ больш за 1000 крымінальных спраў у Менску завялі нібыта за абразу Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады ў Інтэрнэце.

Яшчэ частка крымінальных спраў заведзеная нібыта за «наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці».

Рэпрэсіі не спыняюцца і ў 2024 годзе. Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», толькі ў студзені 52 чалавекі пакараныя штрафамі, агульная сума якіх склала 1344 базавыя велічыні. Таксама 26 чалавек былі арыштаваныя па адміністрацыйных справах. Агульны тэрмін склаў 381 суткі. Верагодна, размах рэпрэсій яшчэ шырэйшы, паколькі праваабаронцам вядомая не ўся інфармацыя.

Hавiны
Улады заклікаюць беларусаў выдаліць «сумнеўную» інфармацыю з сацсетак за апошнія 5 гадоў
2024.02.11 16:10

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў