«Чалавекасабака» дапамог студэнтцы здаць залік


{movie}Ролік пра “чалавекасабаку”.|left|7078{/movie}Новы відэагіт у інтэрнэце – раніца “чалавекасабакі”, што прачынаецца і збіраецца на працу.

Відэа знятае такім чынам, быццам сабака мае чалавечыя рукі, дый паводзіць сябе, як чалавек: прачынаецца з дапамогаю будзільніка ў смартфоне, чысціць зубы, надзявае кашулю, снедае, глядзіць тэлевізар і ўрэшце сядае за стырно свайго аўта.

Аўтарка роліка – студэнтка з Тэхасу. Ва ўніверсітэце ёй паставілі ўмову для атрымання заліку на курсах сувязяў з грамадскасцю: або завесці блог, або зняць відэа, якое збярэ не менш за 1000 праглядаў цягам 45 дзён. Ужо цяпер колькасць праглядаў роліка перавышае 700 000.

belsat.eu

Стужка навінаў