Каваленка: нельга верыць беларускаму сатрапу


https://youtu.be/xkCOaE6yHl4
Беларусь выходзіць з чарговымі прапановамі дыялогу з Захадам. Гэтым разам ініцыятыва тлумачыцца раптоўным зразуменнем ролі дэмакратыі ў свеце, якую нашая краіна гатовая прыняць… але не адразу.

МЗС прапаноўвае сесці за стол перамоваў і абмеркаваць прэтэнзіі абодвух бакоў. Менск асцерагаецца рэвалюцыйных узрушэнняў у выпадку гвалтоўнага пераходу на заходнюю мадэль дэмакратыі. Таму выказваецца за паступовы дыялог грамадзянскай супольнасці, Бруселю і Менску. Аднак для Еўразвязу галоўная ўмова аднаўлення дыялогу – вызваленне палітвязняў. Для Менску ж гэта – “унутрыпалітычнае пытанне”.

{movie}Сяргей Каваленка ў “Гарачым каментары”|left|6997{/movie}Вызваленне былога палітзняволенага Сяргея Каваленкі шмат хто з адмыслоўцаў называе чарговаю спробаю гандлю з боку афіцыйнага Менску. Тым болей што актывіст выйшаў на волю акурат перад адмысловым паседжаннем ЕЗ у справе Беларусі.

Каваленка страціў больш за палову вагі падчас галадоўкі пратэсту; на шчасце, сёння ён пачуваецца добра.

“Улічваючы галадоўку, стан у мяне добры. Як пераступіў парог дому, то і забыўся, што быў у турме, толькі сын і дачка выраслі. Вытрымаць там дапамагла перадусім інфармацыя, што даходзіла нават за краты, за што і вам вялікі дзякуй. Многія вязні ведалі пра мяне дзякуючы медыям. Многае падтрымлівала, але перадусім разуменне сваёй рацыі, слушнасці беларускае ідэі”, – кажа Каваленка.

У намеры Лукашэнкі аднавіць дыялог з Еўропаю былы палітвязень не верыць ды заклікае і людзей не верыць “беларускаму сатрапу”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары