13 содняў арышту. Бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі адпомсцілі за сына


Бацька беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі быў арыштаваны на 13 содняў. Пра гэта ў Facebook паведаміў сам літаратар.

Спектакль «Былы сын» паводле раману Сашы Філіпенкі не пакажуць у Беларусі. Саша Філіпенка.
Фота: Саша Филипенко / Facebook

«Тата знайшоўся. Далі 13 содняў за перадрук нейкага артыкулу «Zerkalo», – паведаміў пісьменнік.

Каментар
«Скажыце дзякуй сыну». Бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі затрымалі пасля ператрусу
2023.11.09 12:30

Да бацькоў пісьменніка Сашы Філіпенкі, якія жывуць у Менску, 9 лістапада прыйшлі сілавікі. Правялі ператрус, пасля якога бацьку Сашы забралі.

«У мяне ўдома ператрус. Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: «Скажыце дзякуй сыну». Відавочна, што ціснуць на мяне і хочуць, каб я перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе», – напісаў Саша Філіпенка.

Раней бацьку пісьменніка ўжо выклікалі сілавікі і казалі яму, што сын «павінен замаўчаць і да т. п., таму даўно было зразумела, што штосьці такое адбудзецца».

Агляд
Ціск праз сваякоў – ганебны «інструмент» беларускага рэжыму
2023.11.07 08:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў