У Добрушы вынеслі прысуды намесніку старшыні раёну, дэлегату УНС і кіраўніку года


У Добрушы 9 студзеня на выязным судовым пасяджэнні вынеслі прысуд фігурантам рэзананснай справы пра крадзяжы ў сельскай гаспадарцы. Сярод асуджаных – былы першы намеснік старшыні Добрушскага райвыканкаму ды кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёну. Пра гэта паведамляе БелТА.

Былы першы намеснік старшыні Добрушскага райвыканкаму Яўген Ігнаценка.
Фота: vdobrushe.by

Фігурантаў звінавацілі ў крадзяжы будаўнічых матэрыялаў і грошай аграпрадпрыемстваў. Таксама яны ўносілі недакладныя звесткі ў дзяржаўную статыстычную справаздачнасць пра колькасць вырабленага і прададзенага малака. Усё гэта адбывалася са студзеня 2019-га па жнівень 2022 года.

Абвінавачанне прасіла для асноўных фігурантаў ад 3 да 7 гадоў, астатнім – абмежаванне волі і папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў.

У выніку максімальнае пакаранне – шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму – атрымаў былы першы намеснік старшыні райвыканкаму Яўген Ігнаценка.

Таксама абвінавачаным у справе праходзіў Руслан Сакалоў, які ў 2019 годзе на пасадзе дырэктара сельгаспрадпрыемства «Церахоўка-Агра» быў названы пераможцам у намінацыі «Кіраўнік года», дырэктар ААТ «Калінінскі» Віктар Байдаў – дэлегат ва Усебеларускі народны сход ад Добрушскага раёну, кіраўнік сельгаспрадпрыемства «Жгунскае» Наталля Сцяпанава, дырэктар ААТ «Чырвоная Буда» Ірына Бяздольная і іншыя. Але прысуды ім не называюцца.

Hавiны
У Добрушы будуць судзіць сельскагаспадарчую эліту
2023.11.08 08:44

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў