Улады прызналі дэфіцыт прыбіральнікаў пад’ездаў. І пераклалі развязанне праблемы на плечы беларусаў


У міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі прызналі праблему з прыбіраннем двароў і пад’ездаў дамоў праз дэфіцыт работнікаў, піша БелТА. Аднак развязаць яе мусяць грамадзяне, упэўненыя чыноўнікі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: aif.by

Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка паведаміў пра масавыя скаргі беларусаў на якасць прыбірання дваровых тэрыторыяў і пад’ездаў дамоў.

«На сёння сапраўды маецца дэфіцыт рабочых, якія мусяць выконваць гэтыя віды работ», – прызнаў чыноўнік.

Ён канстатаваў, што працаўнікоў не стае праз нізкія заробкі, а павышэнне выплатаў азначае павелічэнне тарыфаў для насельніцтва.

Рамашка ўпэўнены, што развязаць праблему мусяць самі беларусы – уласнікі жылля:

«Яны павінны вызначыць, якую паслугу і ў якім аб’ёме яны гатовыя аплаціць. Маецца магчымасць ад гэтай паслугі адмовіцца і выконваць яе самім. У Менску да такога звяртаюцца мінімальна, але ў Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцях такія варыянты сустракаюцца часта. Так склалася яшчэ з савецкіх часоў».

Чыноўнікі таксама прапануюць жыхарам самастойна наняць арганізацыю, што будзе прыбіраць пад’езды і двары якасна, але за большыя грошы.

Hавiны
Інвалід-вазочнік на вачах камунальнікаў у Магілёве сам робіць сабе пандус
2023.07.06 17:09

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў