Расейскія войскі атакавалі Херсон. Пацярпелі 11 асобаў, у тым ліку немаўля


Уначы расейскія войскі абстралялі Херсон і некалькі паселішчаў побач. Як паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін, пацярпелі 11 асобаў, у тым ліку 27-гадовая жанчына і ейная 9-месячная дачка.

Наступствы абстрэлу Херсона. 8 кастрычніка 2023 года.
Фота: Херсонская абласная пракуратура

Пад агнём акупантаў былі жылыя кварталы, пашкоджаныя будынкі, аўтамабілі, газаправодныя сеткі, напісаў у сваім Telegram-канале кіраўнік Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін:

«Траўмы атрымалі 11 жыхароў. У стане сярэдняй цяжкасці шпіталізаваная 27-гадовая жанчына і ейная 9-месячная дачка. Некалькі херсонцаў атрымалі вострую рэакцыю на стрэс. Іх давялося забраць у лякарні».

Сярод пацярпелых – лекар Чырвонага Крыжа. Доктара шпіталізавалі з выбуховай траўмаю і кантузіяй.

Некалькі снарадаў, якімі быў атакаваны Херсон, не выбухнулі, іх абясшкодзілі адмыслоўцы.

Hавiны
Актывізацыя бакоў па ўсёй лініі фронту. Што адбываецца ва Украіне?
2023.10.07 20:53

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў