Люксембург замарозіў актывы на € 4 млрд за вайну ва Украіне. Магчыма, і беларускія


Якія менавіта актывы замарожаныя, не паведамляецца. Але санкцыі датычаць 90 чалавек і 1100 юрыдычных асобаў – хутчэй за ўсё, у тым ліку з Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Квартал Грон (Gronn) у цэнтры Люксембургу. 7 верасня 2009 года.
Фота: Cayambe / Wikimedia, CC BY-SA 3.0

Люксембургскія аператары замарозілі актывы падсанкцыйных асобаў і арганізацыяў на суму амаль € 4,267 млрд, паведамляе Міністрэства фінансаў Люксембургу. На запыт міністэрства Люксембургскі бізнес-рэестр праверыў гандлёвыя рэестры на прысутнасць кампаніяў і асобаў, супраць якіх былі ўведзеныя санкцыі за напад Расеі на Украіну.

Замарожванне актываў адбываецца паступова: у сакавіку Люксембург паведамляў, што замарожаныя актывы толькі на € 2,5 млрд.

Чые менавіта актывы замарозілі, невядома. Але магчыма, што замарожаныя і актывы, звязаныя з Беларуссю: Люксембург выконвае санкцыі Еўразвязу і мае ўласныя санкцыі адносна Беларусі. Сярод гэтых санкцыяў і тыя, што былі ўведзеныя за напад Расеі на Украіну.

Люксембург – невялікае княства на захадзе Еўропы, дзе жывуць менш за 650 тысяч чалавек. Гэта адна з найбагацейшых краінаў свету, якую нярэдка называюць «падатковым раем».

Hавiны
Кіраўнік МЗС Люксембургу спадзяецца на міжнародны суд над Лукашэнкам
2021.06.21 17:04

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў