Хроніка рэпрэсіяў супраць беларускага народу за 8 траўня


«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага народу за 8 траўня.

Суд Цэнтральнага раёну гораду Менску, Беларусь.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння, у афіцыйны выходны дзень, суддзі Менску судзілі беларусаў, затрыманых апошнімі днямі паводле палітычных матываў. Справы разглядалі ў судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў Менску.

  • Мужчыну экстрадавалі з Расеі і асудзілі за гвалт у дачыненні да міліцыянта

Стала вядома, што суд Жлобінскага раёну вынес прысуд яшчэ аднаму ўдзельніку пратэсту жніўня 2020 года супраць фальсіфікаваных выбараў прэзідэнта. Дзмітрыя Падлобнікава абвінавацілі ў гвалце або пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэксу). Суддзя Святлана Андрэева прысудзіла Дзмітрыю тры гады калоніі.

Дзмітрый з’ехаў пасля падзей у Жлобіне ў Маскву на заробкі, аднак быў затрыманы паліцыяй, бо быў абвешчаны ў вышук. У выніку абвінавачанага перадалі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суду правоў чалавека, куды звярталіся адвакаты.

  • У палітвязняў на «хіміі» КДБ рэгулярна ладзіць ператрусы

Паводле праваабаронцаў, у папраўчых установах №7, №39 і №43 чэкісты рэгулярна ладзяць ператрусы і «правяраюць» тэлефоны. Раней у палітычных «хімікаў» масава прайшлі ператрусы ў студзені і лютым 2022 года. 14 лютага ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў з’явіўся тэлеграм-чат «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Ужо 15 лютага КДБ пачаў «зачыстку».

У васьмі папраўчых установах супрацоўнікі КДБ ладзілі затрыманні, ператрусы, допыты, забралі тэлефоны. Таксама прайшлі ператрусы ў месцах прапіскі асуджаных палітвязняў, якія пакінулі Беларусь. Пасля «рэйду» двух палітзняволеных перавялі ў СІЗА-3 і завялі новую крымінальную справу.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў