У Беларусі пераследуюць супрацоўнікаў тэлефонных кампаній


У Менску асудзілі да 11 гадоў зняволення двух супрацоўнікаў «Белтэлекаму», якія «злівалі» прыватныя звесткі сілавікоў, паведамляе «Вясна».

Асуджаныя Аляксей Бычкоўскі і Арцём Пархамовіч.
Фота: Вясна

Гэта Аляксей Бычкоўскі і Арцём Пархамовіч. Ім выставілі абвінавачванне паводле васьмі (!) артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Агулам, паводле следства, гэтыя людзі выклалі ў сацсеткі звесткі больш як 200 супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, прапагандыстаў, грамадскіх дзеячаў.

Адзін з асуджаных – 24-гадовы спецыяліст у сферы продажу, другі – 35-гадовы інжынер электрасувязі.

Прысуд мужчынам выносіла суддзя Святлана Бандарэнка.

Сёння ж затрымалі начальніка аддзела распрацоўкі і маркетынгу мабільнага аператара Life

Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале ГУБАЗіК. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён зліваў прыватныя звесткі сілавікоў у ТГ-каналы.

Артыкулы
Ці можна пісаць каментары пра Лукашэнку з-за мяжы? Чым гэта можа пагражаць?
2022.01.22 13:11

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў