У гарадзенскай турме ад пнеўманіі памёр зняволены Руслан Карчаулі


Пра смерць гарадзенца Руслана Карчаулі, які знаходзіўся за кратамі, паведаміў музыка Алесь Дзянісаў.

«Пайшоў з жыцця наступны гарадзенскі нефармал. Руслан «Руслапас» Карчаулі. Памёр у гарадзенскай турме», – напісаў Алесь Дзянісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле Дзянісава, Руслан Карчаулі памёр ад пнеўманіі, на якую захварэў у турме, і там яму «не зрабілі добрага агляду».

Руслан Карчаулі. Крыніца фота: Дзянісаў Аляксандр / Facebook

Руслану было 50 гадоў. Ён быў мастаком і падтрымліваў мясцовую музычную сцэну. Калі дакладна ён трапіў за краты, невядома. Апошні пост Руслана ў Instagram быў зроблены 23 кастрычніка 2022 года. У СІЗА Горадні трапіў «за марыхуану», то бок, імаверна, за злачынства, прадугледжанае арт. 328 КК.

Як паведамляецца на старонцы Карчаулі ў Facebook, Руслан раптоўна памёр 5 студзеня.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў