ЗША не будуць змякчаць санкцыяў, пакуль Лукашэнка не вызваліць усіх палітвязняў


Злучаныя Штаты не змякчаць санкцыяў у дачыненні да афіцыйнага Менску, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні і спыненыя палітычныя рэпрэсіі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартаменту ЗША Мэт’ю Мілер на брыфінгу ў Вашынгтоне, паведамляе «Позірк».

Ён нагадаў, што 5 снежня офіс кантролю за замежнымі актывамі Дзяржаўнай скарбніцы ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да 19 фізічных і юрыдычных асобаў, якія «падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, працуюць у беларускім абаронным сектары і падтрымліваюць Расею ў яе ваеннай агрэсіі супраць Украіны».

«Гэта апошнія на цяперашні момант нашыя намаганні для прыцягнення да адказнасці беларускага рэжыму, – сказаў ён. – І нашае пасланне Лукашэнку і тым, хто праводзіць рэпрэсіі, яснае і дакладнае: мы не будзем казаць аб змене нашай палітыкі, змякчэнні санкцыяў і паляпшэнні нашых адносінаў, пакуль рэжым не вызваліць усіх палітвязняў, не спыніць рэпрэсіяў у дачыненні да беларускага народу і не перастане браць удзел у расейскай вайне супраць Украіны».

7 снежня стала вядома, што Міністэрства гандлю ЗША працягнула санкцыйныя абмежаванні супраць беларускай авіякампаніі «Белавія», уведзеныя ў чэрвені 2022 года.

Аб’ектыў
На беларускі рэжым абрынуўся салют новых санкцыяў
2023.12.06 20:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў