Моцныя маразы чакаюцца ў Беларусі 8 снежня


Бліжэйшымі днямі ў Беларусь прыйдзе пахаладанне. Ужо 8 снежня чакаюцца моцныя маразы, тэмпература паветра апусціцца ніжэй за -20 °С, папярэджвае Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі.

Агулам у сераду, 8 снежня, будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Месцамі будзе намаразь, на асобных участках дарог – галалёд. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні да 4–9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу будзе -11… -17 °С, пры праясненнях – да -18… -23 °С. Па паўднёвым усходзе – -5… -10 °С. Удзень будзе ад -4 °С да 14 °С ніжэй за нуль па поўначы краіны.

У чацвер будзе гэтак жа халодна: -18… -20 °С, а ўжо ў пятніцу маразы пачнуць слабець, і тэмпература паветра складзе ад +4 да −4 °C. Выпадзе снег і мокры снег.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў