У Расеі паведамілі пра начную атаку дронамі на акупаваны Крым


Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ў ноч на 7 лістапада 17 украінскіх беспілотнікаў былі збітыя над тэрыторыяй акупаванага Крыму. Дэталі атакі распавялі ў акупацыйнай адміністрацыі паўвострава.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Дзяжурнымі сродкамі СПА дзевяць украінскіх беспілотных лётных апаратаў знішчана і восем перахоплена над акваторыяй Чорнага мора і тэрыторыяй Рэспублікі Крым», – заявілі ў ведамстве.

Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Севастопалю Міхаіл Разважаеў паведаміў, што дроны збівалі ў тым ліку і над гэтым горадам. У выніку абломкі ўпалі на падворкі прыватных дамоў у Андрэеўцы і Арлоўцы. У апошняй пацярпеў мужчына: у яго пералом рукі, пранікальнае раненне грудной клеткі і жывата, стан цяжкі.

Hавiны
Расейскія ракеты пашкодзілі мастацкі музей у Адэсе, аднесены да спадчыны ЮНЭСКО
2023.11.06 10:11

Нагадаем, што ў ноч з 5 на 6 лістапада расейскія войскі атакавалі Украіну 22 ударнымі дронамі і чатырма ракетамі рознага тыпу, украінскія абаронцы знішчылі 15 беспілотнікаў і адну ракету Х-59. У выніку начнога ўдару па Адэсе раненні атрымалі 8 мясцовых жыхароў. Пяцёра параненых былі шпіталізаваныя.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў