Кіраўнік МУС Іван Кубракоў сёння сустрэўся з актывам Берасцейскай вобласці, а потым паехаў на адзін з пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы і памежную заставу, паведамляе БелТА.
Падчас свайго візіту ён заявіў:
«Хачу папрасіць кіраўнікоў прадпрыемстваў, каб даводзілі да работнікаў, як трэба сябе паводзіць на вуліцы ды ў інтэрнэце».
У часе візіту на Берасцейшчыну Кубракоў паведаміў, што за каментары пра гібель супрацоўніка КДБ затрыманыя каля 200 чалавек.
МГМ belsat.eu