Еўразвяз не здыме санкцыяў з Шакуціна


Стала вядома, што набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнесмен Аляксандр Шакуцін звяртаўся ў агульны суд Еўразвязу, каб зняць з сябе санкцыі. Але справу ён прайграў.

Аляксандр Шакуцін у сямейным коле Аляксандра Лукашэнкі
Фота: Tut.by

Пра гэта стала вядома 7 чэрвеня з паста журналіста RFE/RL Рыкарда Ёзвяка.

«Добрая перамога для ЕЗ, бо рэжым санкцый у дачыненні Беларусі застаецца ў сіле, а доказы, якія звязваюць яго [Шакуціна] з Лукашэнкам, застаюцца моцнымі», – напісаў журналіст.

Зараз Аляксандр Шакуцін будзе вымушаны сплаціць судовыя выдаткі.

Уладальнік прадпрыемства «Амкадор» Аляксандр Шакуцін, цесна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам, патрапіў пад санкцыі ў снежні 2020 года.

Вядома таксама, што ў суд Еўразвязу з мэтай зняць з сябе санкцыі звярталіся дэпутаты беларускай Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, Аляксандр Амельянюк, Святлана Любецкая, а таксама старшыня Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка. Яны, як і Аляксандр Шакуцін, прайгралі справы.

Hавiны
Беларускія дэпутаты патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕЗ, але не ўдалося
2023.05.29 17:41

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў