Беларускія дэпутаты патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕЗ, але не ўдалося


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі Святлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк звярнуліся ў Еўрапейскі суд у Люксембурзе з патрабаваннем зняць з іх санкцыі. Яны трапілі ў чорны спіс ЕЗ яшчэ ў 2021 годзе. Але суд адмовіў задаволіць іхныя патрабаванні, піша «Reform».

Дэпутат Святлана Любецкая патрапіла ў чорны спіс ЕЗ яшчэ ў 2021 годзе
Святлана Любецкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі.
Фота: house.gov.by

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі Святлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк трапілі ў чорны спіс ЕЗ у 2021 годзе. Абмежаванні на іх распаўсюдзіліся ў звязку з тым, што яны бралі ўдзел у распрацоўванні рэпрэсіўных законаў супраць мірных дэманстрантаў. Дэпутаты звярнуліся ў Еўрапейскі суд з патрабаваннем зняць з іх санкцыі. Паводле беларускіх прадстаўнікоў, санкцыі маюць калектыўны характар адказнасці, што ёсць памылковым. Дэпутаты заявілі таксама, што не мелі намеру парушаць свабоды слова ў Беларусі.

Аляксандр Амельянюк патрапіў у чорны спіс ЕЗ яшчэ ў 2021 годзе
Аляксандр Амельянюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі.
Фота: house.gov.by

Тым не менш Еўрапейскі суд прызнаў, што менавіта гэтыя асобы распрацавалі новыя палажэнні Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях. Шэраг новых артыкулаў беларускага КаАП прадугледжвае пакаранне менавіта ў дачыненні апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Адпаведна суд адхіліў пазоў Любецкай і Амельянюка.

Беларускія дэпутаты мусяць таксама аплаціць і выдаткі, якія панесла Рада ЕЗ падчас судовых паседжанняў.

Hавiны
Польшча ўвяла дадатковыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі
2023.05.29 16:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў