Улады Менску кажуць пра вялізарны недахоп настаўнікаў і выхавальнікаў – каля 500 вакансіяў


На здымку – дзеці і бацькі на святочнай лінейцы ў адной з барысаўскіх школ, Беларусь. 1 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Кіраўнік Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў прызнаў, што існуе «вялікая праблема» з недахопам педагогаў школах і дзіцячых садах Менску.

«Сёння ў Менску ёсць вялікая праблема забеспячэння спецыялістамі, – канстатаваў Уладзімір Кухараў у інтэрв’ю «Беларусь 1». – У першую чаргу гэта дзіцячыя дашкольныя ўстановы (больш як 450 вакансіяў). Таксама зараз у нас больш як 50 вакансіяў настаўнікаў пачатковых класаў».

У сувязі з гэтым плануецца павялічыць набор у Менскі гарадскі педагагічны каледж у 2,5 раза. «Такім чынам плануем на працягу некалькіх бліжэйшых гадоў вырашыць праблему з недахопам выхавацеляў дашкольных устаноў і настаўнікаў пачатковых класаў».

Бракуе таксама медсясцёр і медбратоў. З-за гэтага ў двух сталічных медычных каледжах сёлета павялічаць набор на 260 чалавек.

Hавiны
Урад забараніў вывозіць з Беларусі асобныя віды паперы
2022.05.06 17:39

РР belsat.eu

Стужка навінаў