Урад забараніў вывозіць з Беларусі асобныя віды паперы


Савет Міністраў зацвердзіў пастанову, якая прадугледжвае ўвядзенне часовай забароны на вываз з Беларусі асобных відаў паперы. Пра гэта паведамляе pravo.by.

Забарона распаўсюджваецца на вываз паперы двух відаў:

  • з тэрмаадчувальным пакрыццём для вытворчасці чэкавай стужкі, рулонаў для факсаў;
  • самакапіявальнай (тэрмастужка).

Забарона на вываз гэтых тавараў будзе дзеяць незалежна ад краіны паходжання.

Пры гэтым пад дзеянне пастановы не трапляюць тавары, якія вывозяцца ў дзяржавы – чальцы ЕАЭС, а таксама ў межах міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на падставе рашэнняў ураду Беларусі.

Пастанова будзе дзеяць цягам трох месяцаў.

Hавiны
«Беллеспаперпрам»: «Санкцыі закранулі больш за 40 % экспарту»
2022.04.18 11:12

РР belsat.eu

Стужка навінаў