Польскія дальнабойнікі заблакавалі камерцыйны рух на мяжы з Украінай


Польскія дальнабойнікі 6 лістапада перакрылі рух камерцыйнага транспарту на польска-ўкраінскай мяжы. Арганізатары акцыі пратэсту заяўляюць, што могуць блакаваць дарогі хоць два месяцы, і патрабуюць, каб зменаў умоваў працы для сябе і для кіроўцаў з Украіны.

Акцыя пратэсту польскіх дальнабойнікаў на мяжы Польшчы і Украіны
Акцыя пратэсту польскіх дальнабойнікаў на мяжы Польшчы і Украіны.
Фота: Komitet Obrony Przewoźników i Pracodawców Transportu / Facebook

Апоўдні 6 лістапада некалькі дзясяткаў польскіх дальнабойнікаў сталі блакаваць тры памежныя пераходы на польска-ўкраінскай мяжы. Акцыя санкцыянаваная ўладамі і не тычыцца асабістага транспарту, вайсковых і гуманітарных грузаў.

Паводле арганізатараў акцыі пратэсту, галоўная прычына – тое, што праз льготы ўкраінскім перавознікам, што ўвялі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, польскія дальнабойнікі страцілі рынак перавозак на ўсход. Падобныя пратэсты палякі ўжо ладзілі ў траўні, а да таго пратэставалі супраць выцяснення з рынку расейскімі і беларускімі кіроўцамі.

Дальнабойнікі патрабуюць аднавіць сістэму, паводле якой украінскім перавознікам трэба было атрымліваць адмысловыя дазволы на працу, колькасць якіх была абмежаванай. Таксама патрабаванні ўключаюць больш жорсткія правілы перавозкі грузаў, асобную чаргу для зарэгістраваных у Еўразвязе транспартных сродкаў, асобную чаргу для пустых грузавікоў, спыненне выдачы ліцэнзіяў транспартным кампаніям з-за межаў Еўразвязу і іншае.

Прэзідэнт польскай Асацыяцыі працадаўцаў у транспарце і лагістыцы казаў, што «выдатна разумее эмоцыі» пратэстоўцаў, хоць такая форма пратэсту можа быць успрынятая негатыўна на тле вайны ва Украіне. Ён заклікаў польскія ўлады да падтрымкі польскіх перавознікаў.

Амбасадар Украіны ў Польшчы назваў акцыю «балючым ударам у спіну» і заклікаў спыніць яе.

Hавiны
Страйк польскіх перавознікаў на мяжы з Беларуссю скончыўся на патрабаванне ўладаў
2023.05.13 14:13

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў