Лаўрэатка нобэлеўскай прэміі міру абвясціла галадоўку ў іранскай турме


Іранская праваабаронца Наргес Магамадзі, якую ў 2023 годзе ўганаравалі Нобэлеўскай прэміяй міру, распачала ў турме галадоўку, расказала AFP са спасылкай на сям’ю зняволенай.

Іранская праваабаронца Наргес Магамадзі.
Фота: Цэнтр правоў чалавека ў Іране

Паводле сваякоў, Наргес Магамадзі распачала галадоўку на знак пратэсту супраць абмежавання медычнай дапамогі ей і іншым зняволеным, а таксама супраць абавязку жанчын насіць хіджабы ў Іране.

Наргес Магамадзі сёлета ўганаравалі Нобэлеўскай прэміяй «за ейную барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і за прасоўванне правоў чалавека ды свабоды для ўсіх». Нобэлеўскі камітэт адзначыў, што іранскі рэжым арыштоўваў яе 13 разоў, 5 разоў асуджаў агулам да 31 года турэмнага зняволення і 154 удараў бізуном.

Цяпер яна адбывае пакаранне за некалькі «злачынстваў», у тым ліку за наведванне мемарыялу забітаму на пратэстах і за «распаўсюд прапаганды супраць сістэмы», і гэтае пакаранне падоўжылі праз тое, што яна з-за кратаў змагла даць інтэрв’ю замежным медыям і складала афіцыйныя звароты ў Арганізацыю аб’яднаных нацыяў аб сексуальным гвалце ў іранскіх турмах.

Магамадзі з’яўляецца віцэ-прэзідэнткай іранскага Цэнтру абароны правоў чалавека. Дырэктарка таго цэнтру Шырын Эбадзі – лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру 2003 года, якая жыве ў выгнанні з 2009-га.

Рэпартаж
«У нас сітуацыя чорна-белая». Жонка Бяляцкага выступіла на Сусветным форуме за дэмакратыю
2023.11.06 16:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў