Чатыры дзясяткі беспілотнікаў атакавалі ноччу Крым. Гэта амаль што рэкорд


У ноч на 5 снежня на акупаваны Расеяй Крым была здзейсненая адна з самых маштабных атак дронаў. Агулам у налёце ўдзельнічаў 41 беспілотнік.

Беспілотнік. Фота мае ілюстратыўны характар.
Фота: Аappp / Shutterstock / Fotodom

Паводле Мінабароны РФ, у першай хвалі над тэрыторыяй Крыму і Азоўскім морам было знішчана 22 дроны самалётнага тыпу, а яшчэ 13 беспілотнікаў былі перахопленыя сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы. Затым ведамства дадало, што над Азоўскім морам былі знішчаны яшчэ чатыры дроны і два перахопленыя. Пра разбурэнні і пацярпелых не паведамлялася, але рух транспарту па Крымскім мосце быў часова перакрыты.

Тэлеграм-канал Baza адзначае, што беспілотнікі спрабавалі атакаваць нафтабазу «Марскі Нафтавы тэрмінал». У бок яе ляцелі два беспілотнікі самалётнага тыпу, але іх збілі. Іх аскепкі ўпалі на тэрыторыю нафтабазы.

Падпісчыкі тэлеграм-каналу «Крымский ветер» паведамлялі пра выбухі над Старым Крымам, Феадосіяй і Керчу.

«The Moscow Times» піша, што самы масавы напад беспілотнікаў на Крым адбыўся сёлета 25 жніўня. Тады ў небе над паўвостравам з’явіліся адразу 42 дроны.

Hавiны
У Расеі паведамілі пра начную атаку дронамі на акупаваны Крым
2023.11.07 09:52

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў