Еўрапейская камісія павінна прапанаваць 5 красавіка краінам Еўразвязу новыя санкцыі супраць Расеі, улучна з забаронаю на імпарт вугалю, каўчуку, хімічных рэчываў і іншай прадукцыі з Расеі на суму да 9 млрд еўраў на год, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў ЕЗ.
Таксама ЕЗ прапануе забараніць экспарт у Расею яшчэ на 10 млрд еўраў на год: паўправаднікі, кампутары, тэхналогіі для звадкаванага прыроднага газу і іншае электрычнае і транспартавае абсталяванне.
Акрамя таго, расейскім грузам будуць закрытыя сухапутныя і марскія шляхі ў Еўразвяз. Пад забарону трапяць і ўсе трансакцыі з банкам ВТБ ды трыма іншымі расейскімі банкамі, якія ўжо выключаныя з сістэмы абмену паведамленнямі SWIFT.
АД belsat.eu