Пасля нечаканага перапынку ў судзе над палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам 4 студзеня прайшло чарговае пасяджэнне. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».
Падчас сённяшняга пасяджэння стала вядома, што прысуд прафсаюзным лідарам будзе вынесены Менгарсудом 5 студзеня.
Фядыніча, Бераснева і Арэшку затрымалі 19 красавіка 2022 года. Палітвязняў абвінавачваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130), стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу).
Справу разглядае суддзя Алена Папкова.
Глеб Нержын belsat.eu