У магілёўскай школе стварылі профільны клас «Юны пракурор»


У магілёўскай сярэдняй школе №2 па ініцыятыве пракуратураў гораду і вобласці і ўпраўлення па адукацыі створаны профільны клас «Юны пракурор», паведамляе БелТА.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вучні старэйшых класаў у піянерскіх гальштуках выносяць дзяржаўны сцяг на ўрачыстай лінейцы ў адной са школ у Менску, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Навучэнцы будуць займацца спецыяльнай падрыхтоўкай і насіць форму, якая асобнымі элементамі падобная да формы пракурорскага работніка.

Таксама школьнікаў плануюць вазіць на судовыя паседжанні і ў органы пракуратуры.

«Навучанне ў профільным класе дасць магчымасць школьнікам больш паглыблена пазнаёміцца з гісторыяй стварэння органаў пракуратуры, асноўнымі напрамкамі дзейнасці пракурораў і іх паўнамоцтвамі ў розных сферах. У навучальную праграму ўвойдуць наведванні органаў пракуратуры, выязных судовых паседжанняў па крымінальных і грамадзянскіх справах, залы гісторыі пракуратуры вобласці, урачыстых цырымоніяў прынясення прысягі і іншых значных мерапрыемстваў ведамства», – гаворыцца ў паведамленні.

У пракуратуры заявілі, што стварэнне такога класа стала «важнай часткай прафарыентацыйнай працы з падрастаючым пакаленнем».

Раней намеснік прэм’ера Ігар Петрышэнка расказваў, што ў беларускіх школах плануюць зрабіць патрыятычныя класы. Паводле ягоных словаў, у беларусаў, нібыта, не хапае «гена патрыятызму».

У траўні 2023 года ён казаў, што ў краіне ўжо стварылі каля 800 патрыятычных клубаў. Таксама паводле словаў Петрышэнкі, да канца 2023 года ўлады Беларусі хочуць стварыць патрыятычныя класы ў кожнай школе.

Hавiны
Урад Беларусі яшчэ раз правядзе маніторынг усёй сістэмы адукацыі
2023.06.14 13:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў