МЗС Польшчы пракаментавала заявы Беларусі пра парушэнне мяжы


Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павэл Яблоньскі адзначыў, што польскі бок будзе аналізаваць сітуацыю з верталётам, які, як сцвярджае Памежны камітэт Беларусі, парушыў беларускую паветраную прастору.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польскі верталёт Мі-24. Крыніца: Polsat

«Мы будзем аналізаваць сітуацыю, але да паведамленняў беларускага боку трэба ставіцца з вялікай асцярожнасцю, бо гэта працяг расейскага рэжыму», – сказаў Павэл Яблоньскі ў інтэрв’ю «Polsat».

Палітык таксама адзначыў, што да парламенцкіх выбараў у Польшчы можна чакаць «яшчэ шмат правакацыяў з боку Беларусі».

Паводле Яблоньскага, «у дзяржаўных выданнях можна рэгулярна чытаць артыкулы пра тое, што Польшча збіраецца напасці на Беларусь, ёсць шмат такой лухты».

Нагадаем, што 1 верасня Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што польскі верталёт Мі-24 парушыў паветраную прастору Рэспублікі Беларусь, заляцеўшы ўглыб яе тэрыторыі на 1200 метраў, пасля чаго вярнуўся назад. У МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы, ад якога запатрабавалі тлумачэнняў і расследавання інцыдэнту.

Абноўлена
Памежны камітэт: Польскі вайсковы верталёт парушыў мяжу з Беларуссю
2023.09.01 21:15

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў