Пратэсты супраць памперсаў у Лондане і Пуцін у Дагестане. Галоўныя падзеі ў здымках


Свята рысу ў Непале, пратэсты ў Францыі, Пуцін, які нібыта перастаў баяцца эпідэміі COVID-19 і з’явіўся на публіцы — сабралі галоўныя здымкі ў штотыднёвай фотападборцы.

Уладзімір Пуцін сустракаецца з людзьмі ў Дэрбенце, у паўднёвым рэгіёне Дагестана. Дзяўчынка на здымку – Фаціма Тагірава, 11-гадовая школьніца. Разам з маці яна чакала амаль сем гадзінаў, каб зрабіць сэлфі з Пуціным. Відэа сустрэчы дзяржаўныя медыя выкарысталі, каб паказаць лікаванне ад з’яўлення Пуціна на публіцы. 28 чэрвеня 2023 года.
Фота: Gavriil Grigorov / Kremlin / SPUTNIK / Reuters / Forum
На здымку, які апублікавалі Узброеныя cілы Гандурасу, прадстаўлены зняволеныя падчас аперацыі ў нацыянальнай турме імя Франсіска Марасана (Francisco Morazan) у Тамары 26 чэрвеня 2023 года. На мінулым тыдні ўрад абвясціў, што ваенная паліцыя возьме пад свой кантроль 21 турму краіны тэрмінам на адзін год (ад 1 ліпеня) і зоймецца навучаннем 2000 новых ахоўнікаў. Гэтыя меры – рэакцыя на жорсткія сутычкі паміж бандамі, якія прывялі да гібелі па меншай меры 46 жанчын у турме недалёка ад сталіцы Гандурасу.
Фота:  Army Forces of Honduras / Honduran Armed Forces / AFP / East News
Мост ля вадасховішча Паса-Сэвэрына, якое забяспечвае прэснай вадой 60 адсоткаў насельніцтва Уругваю. Гэта вадасховішча, якое звычайна забяспечвае прэснай вадой 60 адсоткаў насельніцтва краіны, перажывае самае вялікае падзенне ўзроўню вады ў гісторыі. Калі ў ліпені засуха працягнецца, возера можа засохнуць цалкам.
Фота: Martín Silva / AFP / East News
Мухамэд Абукар прымае ўдзел у акцыі пратэсту ў Лондане. Удзельнікі заклікаюць урад распрацаваць нацыянальную стратэгію па скарачэнні адходаў памперсаў у адпаведнасці з іншымі мэтамі аднаразовага выкарыстання пластыка.
Фота: Matt Alexander / Press Association / East News
Жанчыны высаджваюць рыс падчас нацыянальнага свята Асар-Пандра, які азначае пачатак пасеву і надыход сезону мусонаў у Непале.
Фота: Monika Maila / Reuters / Forum
Рэакцыя людзей на расейскі ракетны ўдар па Краматорску ў Данецкай вобласці.
Фота: Reuters / Forum
Інсталяцыя «Венера ў лахманах» Мікелянджэлё Пісталета ў Неапалі, Італія.  
Фота: Laporta Salvatore / IPA / ABACA / Abaca Press / Forum
Акцыя салідарнасці са зняволеным Анджэем Пачобутам у Беластоку, Польшча.
Фота: Michal Kosc / Forum
У Францыі чацьвертую ноч пратэстуюць пасля забойства паліцыяй падлетка. Пратэсты і беспарадкі ўспыхнулі ў Францыі ў ноч на 28 чэрвеня пасля забойства ў прыгарадзе Парыжу дарожным паліцыянтам 17-гадовага кіроўцы алжырскага паходжання Наэля М. Паліцыянты затрымалі яго за парушэнне правілаў. Спачатку яны заявілі, што застрэлілі яго за тое, што ён спрабаваў іх збіць, але апублікаванае відэа здарэння зняпраўдзіла іхныя словы, піша расейская служба Бі-Бі-Сі. Увечары 29 чэрвеня ў Нантэры, дзе жыў Наэль, тысячы пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы з мірнай дэманстрацыяй, патрабуючы справядлівага пакарання паліцыянтам. Але неўзабаве гэтыя пратэсты зноў перараслі ў масавыя беспарадкі і сутычкі з паліцыяй.
Фота: Gonzalo Fuentes / Reuters / Forum

Саша Альтер, belsat.eu

Стужка навінаў