Ува ўсіх вобласцях Беларусі ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў


Ува ўсіх вобласцях Беларусі ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў, паведамляе БелТА са спасылкаю на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі. У большасці раёнаў абмежаванні пачалі дзеяць з апошніх дзён сакавіка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АЗ / Белсат

На раніцу 1 красавіка абмежаванні закранаюць усе раёны Берасцейскай вобласці, а таксама Гарадзенскай, акрамя Шчучынскага і Мастоўскага раёнаў. У Менскай вобласці пад абмежаванні трапілі Салігорскі, Валожынскі, Барысаўскі, Пухавіцкі, Чэрвеньскі і Крупскі раёны.

Аранжавым колерам на мапе пазначаныя раёны, дзе ўведзенае абмежаванне на наведванне лясоў.
Фота: mlh.by

Уведзеныя абмежаванні на наведванні лясоў у некаторых раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай вобласцяў.

У большасці раёнаў увялі ІІІ клас пажарнай небяспекі. Гэта значыць, што на тэрыторыю ляснога фонду забаронены ўезд транспартавых сродкаў, на ёй нельга разводзіць вогнішчы, выкарыстоўваць адкрыты агонь, праводзіць работы, не звязаныя з вядзеннем лясной гаспадаркі, а таксама нельга праводзіць масавыя імпрэзы.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў