Расейскія базы – ружжо, якое страляе знянацку


Расейскі жаўнер не вытрымаў службы і вырашыў уцячы. Вядома, расейскі жаўнер прыхапіў з сабою аўтамат. А потым яму захацелася піць. Ён улез у чужы дом і перастраляў усю сям’ю, акрамя шасцімесячнага хлопчыка. У яго расейскі жаўнер увагнаў расейскі штык.

Дэзерцірства можа здарыцца ў любой вайсковай частцы, у тым ліку і ў беларускай. Але хто будзе адказваць перад законам і людзьмі, калі чарговы псіхічна хворы расейскі жаўнер возьме аўтамат і вырашыць скочыць за плот? Міністр абароны Раўкоў? Выконваючы функцыі Галоўнакамндуючага Лукашэнка?

Чытайце больш – у аўтраскім праекце Змітра Ягорава “Сваймі імёнамі”.

Стужка навінаў