Пра гэта 7 лютага распавёў гендырэктар беларускай авіякампаніі Анатоль Гусараў.
Паводле яго, рашэнне адпавядае і беларускаму, і ўкраінскаму заканадаўству. Памер кампенсацыі ён не агучыў, толькі дадаў, што гаворка ідзе пра тую суму, якую раней беларускі бок выстаўляў Украіне.
Пытанне закрытае, сказаў Гусараў БелаПАНу.
Самалёт ляцеў з Кіева ў Менск. За 50 км да ўваходу ў паветраную прастору Беларусі дыспетчар без тлумачэння прычыны загадаў неадкладна вярнуцца ў аэрапорт «Жуляны». Пілотам прыгразілі, што ў выпадку невыканання каманды ў неба падымуць баявыя знішчальнікі.
Пасля пасадкі ўкраінскія праваахоўнікі знялі з рэйсу грамадзяніна Арменіі Армена Марцірасяна. Неўзабаве яго адпусцілі, і ён паляцеў у Беларусь наступным рэйсам.
Пасля інцыдэнту МЗС Беларусі ўручыў ноту Украіне. СБУ адмаўляла інфармацыю пра пагрозы ўжыць знішчальнікі.
Пасля таго, як беларускі авіяперавознік паабяцаў апублікаваць (і ў выніку апублікаваў) перамовы дыспетчара «Украэраруху» з экіпажам самалёту, рыторыка ведамства змянілася. 2 лістапада гендырэктар «Белавіі» заявіў, што Украіна заплаціць за вяртанне самалёта ў Кіеў, але гэта невялікая сума.
ДР belsat.eu