Знойдзены загінулым 14-гадовы Аляксей Давідоўскі. Падлетак знік 1 сакавіка. Пра гэта паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
Аляксей Давідоўскі жыў у аграгарадку Казловічы Слуцкага раёну. 1 сакавіка каля 18:00 ён выехаў з дому на ровары ў невядомым кірунку.
«Давідоўскі Аляксей (14 гадоў) знойдзены, загінуў. Выказваем спачуванні родным і блізкім загінулага. ПСА “Анёл” не каментуе абставіны гібелі знойдзенага», – паведаміў пошукава-выратавальны атрад увечары 2 сакавіка.
Пазней Следчы камітэт распавёў пра гібель 14-гадовага хлопчыка ў Слуцкім раёне:
«Паводле папярэдняй інфармацыі, 2 траўня ў вёсцы Казловічы бацькі 14-гадовага хлопчыка заўважылі адсутнасць дзіцяці і пачалі яго шукаць. Пошукавыя мерапрыемствы з прыцягненнем праваахоўных органаў і ратавальнікаў працягваліся на працягу амаль 6 гадзін. На беразе вадаёма, які знаходзіцца паблізу вёскі, была выяўленая верхняя вопратка падлетка і яго ровар. Ратавальнікі дасталі цела недасканалага з вады без прыкмет жыцця».
Арсен Рудэнка belsat.eu