Кіраўнік ГУР Украіны распавёў, колькі можа працягвацца вайна з Расеяй


Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў лічыць, што вайна РФ супраць Украіны не будзе доўгатэрміновай. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на «Інтэрфакс-Украіна».

«Я не падзяляю меркаванне, што гэта будзе працяглая вайна. Гэта маё асабістае меркаванне, якое грунтуецца на аналізе тых дадзеных, якія мы маем, першым чынам, па праціўніку», – заявіў Буданаў на штогадовай сустрэчы «Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі» (YES).

Паводле кіраўніка ГУР, расейцы фізічна не здольны весці доўгачасовыя дзеянні.

«Але, зноў жа, калі вы кажаце аб паўгоддзі, аб сямі месяцах, аб годзе, і думаеце, што гэта працяглы тэрмін – то цалкам зразумела, што вы маеце рацыю», – сказаў начальнік вайсковай разведкі.

Такім чынам, Буданаў даў зразумець, што завяршэння вайны цягам бліжэйшых месяцаў чакаць не выпадае – баявыя дзеянні напэўна зацягнуцца на 2024 год.

Аналітыка
Вайна Украіны і РФ скончыцца ў 2023-м або зацягнецца на гады? Аргументы «за» і «супраць»
2023.04.18 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў