Гаспадар дому пад Варшавай падаў у суд на беларуску, якая здымала ў яго пакой
У кастрычніку 2024 года мы пісалі пра некалькіх беларусаў, якія здымалі пакоі ў доме таксама беларуса з польскім грамадзянствам Рамана К. у гарадку Зомбкі пад Варшавай. Жыльцы распавядалі, што апынуліся нібы ў рэжымным аб’екце, дзе сачылі за кожным іхным крокам. Ганна (імя змененае з меркаванняў бяспекі), адна з арандатарак, апісала ўмовы ў доме ў сацсетках. Раман К. пасля гэтага падаў на яе ў суд за паклёп і распаўсюд асабістых звестак.
Гісторыі