Падчас рэстаўрацыі касцёлу Божага Цела ў Нясвіжы будаўнічая тэхніка раструшчыла старыя каменныя надмагіллі, якія ляжалі ў зямлі і не былі бачныя з паверхні. Цяпер іх сабралі і выставілі на цвінтары ў шкляных вітрынах, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».