навіны

Чырвоны касцёл у Менску пакуль не адкрыюць

«Сілавікі» блакуюць уваход у Чырвоны касцёл у Менску
«Сілавікі» блакуюць уваход у Чырвоны касцёл у Менску. 2020 год. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Беларусі Аляксандр Румак распавёў 13 лютага ў эфіры Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё пра бліжэйшую будучыню Чырвонага касцёлу (Святых Сымона і Алены) у Менску, які закрыты ўжо больш за два гады.

Са словаў чыноўніка, рыхтуецца капітальны рамонт касцёлу:

,,

«Распрацаваная праектная дакументацыя для рамонту касцёлу. Як звычайна, дакументацыя праходзіць экспертызу, у выніку экспертызы былі дадзеныя заўвагі. Таму адбываецца дапрацоўванне дакументацыі, каб зрабіць капітальны рамонт гэтай святыні».


Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП блакуе ўваход у Чырвоны касцёл падчас мітынгу прыхільнікаў беларускай апазіцыі на плошчы Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 26 жніўня 2020 года. Фота: Dmitri Lovetsky / AP Photo / East News

Ганенні на вернікаў у Беларусі: ад новых справаў да пагрозаў перарэгістрацыі

Аналітыка

Гэта значыць, што ў бліжэйшы час працы не распачнуцца, касцёл будзе закрыты. Восем месяцаў таму Румак называў такую самую прычыну, чаму рамонт дагэтуль не распачаўся.


«Атрымліваецца, за гэты час дакументацыю так і не дапрацавалі», – заўважае Katolik.life.


Тым часам Чырвонага касцёлу няма ў спісе аб’ектаў для рэканструкцыі ў інвестыцыйнай праграме Менску на 2025 год, паведамляла раней каталіцкае выданне.


Румак у радыёэфіры паведаміў таксама, што «ў бліжэйшыя дні мітрапаліт Іосіф Станеўскі плануе, калі будзе ў Ватыкане, перадаць шчырае прывітанне ад прэзідэнта Папу Францыску».


Менскія ўлады закрылі Чырвоны касцёл пасля таго, як у ім нібыта адбыўся пажар 26 верасня 2022 года. Шматгадовы пробашч парафіі пры Чырвоным касцёле ксёндз Уладзіслаў Завальнюк быў адпраўлены ў адстаўку.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10