Патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе, былы кіраўнік «Белгазпрамбанку», палітзняволены Віктар Бабарыка вярнуўся ў свой атрад і зноў працуе ў пякарні, паведамляе «Позірк».
На фоне чутак пра вялікую ўгоду аб вызваленні палітвязняў паміж ЗША і ўладамі Беларусі 20 лютага распачаўся суд над палітвязнем Эдуардам Бабарыкам паводле чарговай крымінальнай справы. «Белсат» спытаў у прадстаўніка каманды Віктара Бабарыкі, бацькі Эдуарда, чаму суд адбываецца менавіта цяпер.