Польшча ўвяла «асаблівыя захады» для паскоранай выдачы візаў беларусам у Грузіі
Міністэрства замежных справаў Польшчы распавяло, што прадэмакратычным беларусам у Грузіі хутчэй выдаюць візы. Такі быў адказ намесніку кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету, кіраўніку НАУ Паўлу Латушку, які адправіў ліст у польскае МЗС з просьбаю пра садзейнічанне ў выдачы гуманітарных візаў беларусам у Грузіі 18 лістапада.
навіны