Пачні пісаць...
Ужо ёсць першы выпадак, калі грамадзяніна Расеі пазбавілі ВНЖ у Літве за тое, што ён занадта часта выязджаў у Беларусь і Расею. Разглядаюцца яшчэ 30 справаў аб пазбаўленні ВНЖ, піша «Delfi» са спасылкаю на Дэпартамент міграцыі Літвы.
Беларусы не могуць атрымаць візы ў Злучаныя Штаты на радзіме. Могуць у суседніх краінах, у якія патрэбная асобная віза, або ў далейшых краінах. Шэраг пастановаў новай адміністрацыі ЗША можа занепакоіць беларусаў, якія збіраюцца ў Штаты, але гэтыя пастановы пакуль не тычацца большай часткі нашых суайчыннікаў.
Сейм Літвы не будзе ўводзіць больш жорсткіх санкцый супраць беларусаў і адбіраць від на жыхарства за паездкі ў Беларусь, аднак падаўжае старыя санкцыі. Пра гэта паведаміў Сейм Літвы.
Дэпартамент міграцыі Літвы ў 2024 годзе прызнаў пагрозай нацыянальнай бяспецы 598 беларусаў і 125 расейцаў, піша Delfi са спасылкай на міграцыйную службу.