Naviny

Польшча сабралася змагацца з несумленнымі візавымі пасярэднікамі. Можа ўключыць біяметрычную ідэнтыфікацыю

Шэнгенская віза, выдадзеная Польшчай
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шэнгенская віза, выдадзеная Польшчай. Фота: Белсат

Беларусы па-ранейшаму наракаюць на цяжкасці ў атрыманні візаў у Польшчу: запісацца на падачу дакументаў, кажуць, амаль немагчыма, бо трэба «лавіць слоты». У Польшчы вырашылі ўпарадкаваць візавую сістэму – і ў тым ліку вырашыць праблемы беларусаў з падачай дакументаў.