Чаму Еўразвяз пускае падсанкцыйныя БелАЗы? Тлумачыць расследавальнік «Бюро Медыя»
Польская кампанія атрымлівае з Беларусі разабраныя БелАЗы, збірае іх і прадае як польскія. Як такое магчыма пры ўведзеных супраць БелАЗу санкцыях? Журналіст Аляксандр Ярашэвіч тлумачыць: для абыходу абмежаванняў выдумляюць спецыяльныя схемы і ствараюць «пракладкі», а мытнікі не заўсёды могуць за гэтым усачыць.
навіны