Беларусь уступіць у ЕЗ і NATO. NEXTA на «Белсаце»


Яшчэ не паспелі абсохнуць лыжы ад супольнага з Уладзімірам Пуціным катання ў Сочы, як кіраўнік Беларусі з мілым выразам твару пачаў заляцацца да ЕЗ.

Паводле журналіста расейскага выдання «Коммерсант» Андрэя Калеснікава, Лукашэнка мог пасварыцца з Пуціным, бо пакінуў лыжную трасу, нават не развітаўшыся з расейскім лідарам. «Паміж імі нічога няма», – рэзюмаваў журналіст.

Амаль адразу пасля вяртання на радзіму кіраўнік Беларусі сустрэўся з еўракамісарам Гюнтэрам Этынгерам.

Запахла смажаным, спадарства! Аляксандр Рыгоравіч задумаў згуляць з Расеяй ва-банк. І пра гэта сведчыць прапанова беларускага ўраду як мага хутчэй падпісаць пагадненне з Еўразвязам аб спрашчэнні візавага рэжыму і смелая заява кіраўніка Беларусі аб супрацы з NATO.

belsat.eu