Лукашэнка заявіў пра гатовасць да дыялогу з NATO


Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай вонкавай палітыкі, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Ваеннай акадэміі. Пры гэтым кіраўнік Беларусі выказаў меркаванне, што Менск гатовы да дыялогу з NATO на прынцыпах парытэтнасці і празрыстасці.

«Як суверэнная дзяржава Беларусь гатовая да канструктыўнага дыялогу, у тым ліку і з Паўночнаатлантычным блокам на прынцыпах парытэтнасці і празрыстасці. Мы сябе не адгароджваецца плотам ні ад каго. Мы гатовыя весці гэты дыялог», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны выказаў меркаванне, што «у Беларусі ёсць свае інтарэсы, і яны павінны паважацца партнёрамі і тымі, хто хоча супрацоўнічаць з краінай».

«Сёння мы бачым, што дзейнасць Паўночнаатлантычнага альянсу на Еўрапейскім кантыненце значна актывізавалася. Пашырэнне вайсковых блокаў, распрацаванне і ўкараненне новых тэхналогіяў збройнага супрацьстаяння ўскладняюць сітуацыю паблізу нашых межаў. Усім варта ведаць, што Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай вонкавай палітыкі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што краіна і надалей будзе абараняць свае інтарэсы, у тым ліку ў межах сумеснай абароннай дактрыны са сваім стратэгічным партнёрам – Расейскай Федэрацыяй. Аднак гэта не значыць, што Беларусь адмовіцца ад узаемадзеяння з іншымі краінамі і вайскова-палітычнымі арганізацыямі, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Былы кіраўнік NATO: «Беларусь чакае вайна і анексія»
2019.02.20 18:58

СК, belsat.eu

Стужка навінаў