Зянону Пазняку – 74!

ВІДЭА

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк сёння святкуе 74-ты дзень народзінаў.

Унук Яна Пазняка – вядомага беларускага грамадскага дзеячы і палітыка. Менавіта Пазняк адкрыў для грамадскасці гісторыю Курапатаў. Быў адным з тых, дзякуючы каму беларуская мова, герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі, а Беларусь аднавіла незалежнасць.

Жыве паміж Варшаваю ды Нью-Ёркам і, наколькі дазваляюць абставіны, займаецца палітычнай дзейнасцю. Піша і выдае кнігі.

Шчыра віншуем!

Глядзіце наш ролік пра Зянона Пазняка

 

Глядзі таксама
Каментары