Зяленскі вітаў Лукашэнку па-беларуску, а Лукашэнка назваў Украіну Расеяй


Падчас выступу на Форуме рэгіёнаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі некалькі сказаў прамовіў па-беларуску. Аляксандр Лукашэнка ў адказ на гэта пасміхаўся.

Уладзімір Зяленскі распачаў свой выступ на двух мовах. Свае вітанні Аляксандру Лукашэнку ён прамовіў па-ўкраінску і па-беларуску. Гаварыць па-беларуску не зусім атрымлівалася, але Зяленскі адзначыў, што будзе над гэтым працаваць. Аляксандр Лукашэнка лагодна пасміхаўся.

А вось Уладзіміру Зяленскаму прыйшлося папраўляць кіраўніка Беларусі. Аляксандр Лукашэнка агаварыўся і сказаў пра рэгіёны Расеі.

«І вы ведаеце, Уладзімір Аляксандравіч, вось гэтая пляцоўка рэгіёнаў Расеі і непасрэдны кантакт кіраўнікоў рэгіёнаў дапамаглі нам хутчэй падысці да ўжо больш за 6 мільярдаў…» – сказаў Лукашэнка.

У гэты момант Уладзімір Зяленскі паправіў Лукашэнку, нагадваючы, што размова вядзецца не пра Расею, а Украіну.

Hавiны
Лукашэнка і Зяленскі: першыя перамовы. Онлайн з падзеі
2019.10.04 07:21

Кіраўнік Беларусі пажартаваў, маўляў, яму падалося, што яго папраўляе Уладзімір Пуцін, і папрасіў прабачэння.

СК belsat.eu

Стужка навінаў