Зяленскі павіншаваў украінскіх журналістаў з прафесійным святам: «не давайце спуску нікому»


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў усіх, хто праце ў медыях з «Днём журналіста».

«Прымушайце заўсёды трымаць сябе ў тонусе. За гэта я вам дзякую. Вялікі дзякуй. Прашу адно: працягвайце так і далей, не давайце спуску нікому – ні цяперашнім, ні ранейшым, ні тым, хто будзе. Бо за вамі мае быць праўда, толькі праўда і нічога акрамя праўды. З днём журналіста!», – напісаў Зяленскі ў «Facebook’у».



Прафесійнае свята журналістаў адзначаецца ва Украіне 6 чэрвеня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў