Зяленскі падараваў вызваленым украінскім маракам гадзіннікі і кватэры ў Адэсе


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 12 верасня сустрэўся з вызваленымі з палону ўкраінскімі маракамі і іхнымі сем’ямі.

Зяленскі заявіў, што ўсе маракі атрымаюць ад дзяржавы жыллё ў Адэсе, паводле яго слоў, гэтае пытанне «ужо вырашана». На сустрэчы ён таксама падарыў кожнаму з іх прэзідэнцкія гадзіннікі, піша УНІАН.

Маракі вярнуліся ва Украіну 7 верасня ў рамках абмену зняволенымі паміж Расеяй і Украінай у фармаце «35 на 35» чалавек.

Напярэдадні ўрад Украіны прыняў рашэнне выдзеліць кожнаму з вызваленых украінцаў па 100 тысяч грыўняў (больш за 4 тысячы долараў).

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары