Зяленскі адмяніў парад на Дзень Незалежнасці: «Лепш гэтыя грошы выдзеліць нашым героям»


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пастанавіў сёлета на праводзіць вайсковага параду на Дзень Незалежнасці, а зэканомленыя грошы выдаткаваць на прэміі ўкраінскім жаўнерам.

Відэа з адпаведнай заяваю ён выклаў у сацыяльных сетках.

Opublikowany przez Володимир Зеленський Wtorek, 9 lipca 2019

«Звычайна 24 жніўня ў нас праходзіць вайсковы парад. Такі пампезны і дакладна не танны. Мне здаецца, што сёлета лепш гэтыя грошы выдзеліць нашым героям, нашым вайскоўцам. І мы прынялі рашэнне выдзеліць 300 мільёнаў грыўняў (амаль $ 12 млн – заўв. belsat.eu) на прэміі ўсім нашым вайскоўцам», – сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што святкаванне Дзень Незалежнасці ўсе роўна адбудзецца, але ў «новым фармаце».

Hавiны
Беларускія добраахвотнікі ўзялі ўдзел у кіеўскім парадзе
2017.08.24 14:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў