Зварот Ціханоўскай і новыя змены ў заканадаўстве. Як беларусы адсвяткавалі Новы 2021 год і 146-ы дзень пратэсту.


1 студзеня 2021 года стаў для беларусаў 146-м днём пратэстаў і днём, калі людзі зноў сабраліся разам, у сваіх дамах і дварах, запускалі феерверкі і танчылі. І кожны загадаў сваё жаданне на гэты год. Людзі і далей патрабуюць сыходу Аляксандра Лукашэнкі, спынення і расследавання гвалту з боку сілавікоў.

Упершыню ў навагоднюю ноч беларусы маглі паслухаць не стандартную прамову Лукашэнкі, а словы ўпэўненасці ў свабоднай Беларусі і пажаданні Святланы Ціханоўскай.

«Мы ведаем, што нам ужо не трэба нікому нічога даказваць – мы ўжо даказалі ўсё, што хацелі. 2020-ы стаў годам, калі мы перасталі маўчаць і вышлі са сваіх дамоў.

І мы ідзем далей. […]

Жадаю нам заставацца такімі ж шчырымі, адкрытымі і неймавернымі. Жадаю нам яшчэ больш моцы, нашым родным – здароўя, нашым сэрцам – супакою і веры. Жадаю, каб у новым годзе ўсе, каго нам так не хапае, вярнуліся дадому», – пажадала Святлана Ціханоўская.

Hавiны
«І мы ідзем далей». Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай
2021.01.01 00:00

Большасць карыстальнікаў інтэрнэту ў навагоднюю ноч глядзелі выступ Святланы Ціханоўскай. Вось як слухалі яе прамову беларусы.

Hавiны
Як беларусы глядзелі навагоднія выступы Ціханоўскай і Лукашэнкі
2021.01.01 13:49

Як звычайна па дзяржаўным каналам у навагоднюю ноч паказвалі зварот Лукашэнкі, але ён не вельмі спадабаўся беларусам. Дызлайкаў пад запісам на YouTube у разы больш, чым падабаек.

Hавiны
«Людзі ў пагонах папярэдзілі нашых ворагаў». Лукашэнка звярнуўся да сваіх прыхільнікаў
2021.01.01 00:38

Беларусаў з новым годам павіншаваў і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Ён пажадаў, каб надзеі нашага народу ў 2021 годзе спраўдзіліся.

З першага дня новага года ў Беларусі адбыўся шэраг новаўвядзенняў і рост коштаў на некаторыя тавары.

На два рублі павялічыцца базавая велічыня. Раней яна складала 27 рублёў, а з 1 студзеня вырасла да 29 рублёў. Адпаведна вырастуць і прывязаныя да яе тарыфы, а таксама і штрафы.

З новага года адбылося павелічэнне пенсійнага ўзросту. З 2021-га мужчыны змогуць выйсці на пенсію ў 62 гады, а жанчыны – 57 гадоў і 6 месяцаў. У наступным годзе мужчыны будуць выходзіць на пенсію з 63 гадоў, а жанчыны – з 58.

Таксама з новага года выезд за мяжу прыватным аўтам будзе платным. Мясцовыя органы ўлады могуць уводзіць збор памерам да трох базавых велічыняў – 87 рублёў.

Hавiны
З 1 студзеня – павышэнні: выраслі кошты за паслугі ЖКГ, электрычнасць, штрафы, падаткі, павысіўся пенсійны ўзрост
2021.01.01 11:19

Новы дарожны падатак цяпер будуць плаціць усе ўладальнікі аўтамабіляў, незалежна ад таго, ці карыстаюцца яны машынаю.

З 1 студзеня аплату аўтамабільнага падатку кантралюе падатковая. Усім уладальнікам транспартавых сродкаў падаткавікі раз на год будуць дасылаць паведамленні з патрабаваннем аплаты, памер якой залежыць ад масы аўтамабіля і складзе ад 61 да 223 рублёў.

Hавiны
Транспартавы падатак адвязалі ад тэхагляду і зрабілі асобным для ўсіх аўтаўладальнікаў
2021.01.01 15:22

Беларуская нафтавая кампанія заключыла доўгатэрміновы кантракт аб пастаўках нафты з азербайджанскай кампаніяй «SOCAR»

У 2020 годзе «SOCAR Trading» ужо паставіў у Беларусь каля аднаго мільёна тон нафты «Azeri Light», а таксама іншых сартоў нафты. Па наяўнай інфармацыі, у 2021 годзе аб’ёмы пастаўкі нафты на беларускія НПЗ могуць быць такімі ж ці нават больш.

Hавiны
Беларусь заключыла доўгатэрміновы кантракт аб пастаўках нафты з азербайджанскай кампаніяй «SOCAR»
2021.01.01 19:52

Страшная аварыя адбылася сёння на трасе Менск – Віцебск, у якой загінулі двое дзяцей – 7 і 10 гадоў.

У Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці 1 студзеня адбылося ДТЗ з удзелам легкавіка і маршрутнай таксоўкі, у выніку загінулі двое няпоўнагадовых. Кіроўца аўтамабіля «Škoda» не даў рады з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршрутнаю таксоўкаю «Mercedes». Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр «Škoda» шпіталізаваныя. Пасажыры ды кіроўца мікрааўтобуса не пацярпелі.

Аварыя на трасе «Менск – Віцебск»

У новым рэйтынгу чалавечага развіцця Беларусь апусцілася на тры пазіцыі

Беларусь займае 53-е месца ў спісе краінаў паводле Індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу. Дагэтуль нашая краіна займала 50-е месца. Сярод суседніх краінаў у гэтым рэйтынгу Беларусь апярэджвае толькі Украіну, якая на 74-м радку. Наперадзе Беларусі – Літва (34-е месца), Польшча (35-е месца), Латвія (37-е месца) і Расея (52-е месца).

Hавiны
Беларусь апусцілася на тры пазіцыі ў новым рэйтынгу чалавечага развіцця
2021.01.01 17:37

Паглядзець, як прайшоў не толькі 146-ы дзень пратэстаў, а ўвесь 2020 год цяпер можна ў нашай стужцы часу.

Hавiны
Гэта быў няпросты год. Як прайшоў 2020-ы ў Беларусі
2021.01.01 10:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў