ЗША зноў абвінавацілі Расею ў правядзенні ядравых выпрабаванняў


Вайсковая выведка ЗША наўпрост абвінаваціла Маскву ў правядзення ядравых выпрабаванняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Выведкавага ўпраўлення, піша golos-ameriki.ru.

«Урад ЗША, у тым ліку выведкавая супольнасць, мяркуе, што Расея праводзіла выпрабаванні ядравай зброі, што стварылі энергетычны выхад», – адзначаецца ў заяве. Падрабязнасці меркаваных выпрабаванняў амерыканская выведка не распавяла.

У траўні кіраўнік выведкі Міністэрства абароны ЗША, генерал-лейтэнант Роберт П. Эшлі казаў, што «Расея, імаверна, не выконвае мараторыю на ядравыя выпрабаванні ў адпаведнасці са стандартам «нулявой магутнасці». Новую заяву Выведкавага ўпраўлення можна расцаніць ужо як наўпроставае абвінавачанне ў адрас Расеі.

Эшлі меў на ўвазе парушэнне Дамовы аб усёабдымнай забароне ядравых выпрабаванняў, якую прыняла Генеральная асамблея ААН у 1996 годзе. Дакумент забараняе любыя ядравыя выпрабаванні.

Расея ратыфікавала дамову ў 2000-м. ЗША, КНР і Ізраіль падпісалі, але не ратыфікавалі гэты дакумент. Індыя, Пакістан і КНДР нават не падпісвалі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў