ЗША выдаткавалі $ 1,2 млрд на вакцыну ад каронавіруса


Фармацэўтычная кампанія «AstraZeneca» з Вялікай Брытаніі атрымала $ 1,2 млрд на распрацоўванне вакцыны ад каронавірусу. Грошы ад ЗША дазволяць паскорыць стварэнне вакцыны і забяспечыць пастаўку мільёнаў доз прэпарата ў ЗША, піша DW.com.

Вакцына кампаніі «AstraZeneca» пакуль у тэставай стадыі. Паводле канцэрну, кампанія мае магутнасці для вытворчасці мільярда доз вакцыны і шукае пакупнікоў. Лекі распрацоўваюць навукоўцы з Оксфардскага ўніверсітэту.

Першыя выпрабаванні вакцыны «AstraZeneca» пачаліся ў Вялікай Брытаніі ў красавіку. Кампанія плануе забяспечыць Брытанію вакцынай ужо ў верасні. У ЗША лекі паступяць позняй восенню.

У свеце шэраг краінаў працягваюць распрацаванне вакцыны ад каронавірусу. Многія кампаніі і навукоўцы заяўляюць пра поспех у гэтым кірунку і цяпер назіраюць за ўздзеяннем лекаў на арганізм чалавека.

Аб’ектыў
Калі з’явіцца вакцына ад каронавіруса?
2020.05.19 22:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў